You are viewing the community [info]rkpb

РКПБ [entries|archive|friends|userinfo]
РКПБ

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Адміністратыўныя зьмены [Jan. 7th, 2011|07:04 pm]

spadar_bielarus
Даўно трэба было гэта ўчыніць. Ад гэтага моманту заяўкі на ўдзел у суполцы мадэруюцца папярэдне, дасяг для допісаў ўсё адно застаецца ў тых, хто далучыўся да суполкі.
Хаця [info]praletar такі-слушна зазначыў ў камэнтах да аднога зь цяпер выдаленых рэклямных допісаў — з суполкаю яны збольшага ўгадалі.
LinkLeave a comment

Я не часцінка сусвету! [Mar. 9th, 2007|03:03 pm]

xbopbi
[Tags|, , , , , , , , ]
[Current Location |РКПБ]
[Current Mood |%)]
[Current Music |шум ды лямант у галаве.]

…Калі прарэзлівы дым атачыў мяне сваёй істотай з усіх бакоў і мне падалося, што мяне хутка званітуе, я убачыў яго. Так, гэта менавіта быў ён — электрон.


Выкінуў “касячок”, у які старанна былі загарнуты лісты папараць-кветкі. Не ведаю, што здарылася з маім зрокам, што зрабіў з ім овердоз, але электронаў ужо было шмат. Яны сноўваліся ў наваколлі згодна з броўнаўскім рухам, які, калі падумаць, не мае да іх ніякага дачынення. Гэта было, насамрэч, файнае відовішча! Вось яны — мінімальнамажлівыя часцінкі сусвету. Яны тут, побач, вакол нас. Чаму, астатнія не бачаць гэтага?!


Хтосьці (цяпер, на хворую галаву, не памятаю, хто) казаў мне пра мізэрнасць чалавечай істоты. Калі бачыш, наколькі маленькімі ў параўнанні з чалавекам з’яўляюцца электроны, пераконваешся ў адваротным. Я глядзеў на гэтыя часціны велічнага сусвету, задавальняючыся сваёй узнёсласцю, сваёй веліччу, пакуль дымавая заслона не набыла рысы чалавечага твару. Твар той, агідны і адначасова ласкавы, распавядаў мне нейкую лухту, сэнсу якой я не разумеў. Адцягнуў маю ўвагу да сябе і электронныя зданні зніклі. Навалач! З-за яго летуценні электронаў вярнуліся ў свой, нябачны нам, нейкі камплекснаспалучаны свет ці паралельны сусвет. Шкадаванне спрыяла разуменню. Так, я нават раптам зразумеў, што я ёсць сусвет. Якая я часціна сусвету?! Часціны —тыя мізэрныя электроны! А таксама пратоны, нейтроны ды іншыя, нават яшчэ невядомыя нам адзінкі, з якіх складаецца сусвет.


Тры сігарылы, пасля “папараці” не торкнулі увогуле. Гэта дзяцінства паліць падобнае! Аднак чамусьці пасля іх мелі месца “налёты на Рыгу”, як называў гэты працэс дэфекацыі праз рот адзін афіцэр савецкай арміі.


Сусвет разумны, мае свае думкі. І кожны разумны (ды не вельмі) чалавек таксама ўтварае сусвет. Так, ён утварае сваю прастору, якую можна нават раскласці па базісам, у якой можна вылучыць і запісаць тэнзары (толькі нашто?). Усе мы сусветы ў сусвеце.


Боль у руцэ. Нясцерпны боль. Калі ён пачаўся, я запамятаваў, але сёння як сябра-спадарожнік стаўся звыклым. Рука, з сінімі, часам чорнымі венамі, мне падалася пакусанай. Толькі дзе велічызны камар, які зрабіў гэткія укусы? Так, ён пласмасавы, са сваім сталёвым джалам, шматразова скарыстаны, на жаль, згублены. Ці гэта быў той электрон?


“Чалавек — гэта цэлы свет” — К.Чорны. З Кузьмы думкі пераходзяць на іншых пісьменнікаў і паэтаў. Адразу ўзгадваецца улюбёны Багдановіч. Неўзабаве думкі накіроўваюцца да зоркаў, Венеры, іншых планетаў. Яны вялікія па памерах, але яны часціны сусвету, а я не. У адрозненне ад мяне, яны не маюць розуму, думаў сваіх. Яны, натуральна, усяго толькі бязвольныя часціны небязвольнага велічнага (перад якім я скланяюся і кажу: паклон Вам!) сусвету.


Дзіўны стан. Калі не можаш адрозніць, што за парашок на далоні. Ці то гераін, ці то траўка, ці то звычайны снуф, нягледзячы на іх вонкавае непадапенства, усё падаецца аднолькавым, як цукар і соль. Нават больш — на смак, нюх таксама.


Можа я знаходжуся па-за сусветам? Быць можа, я звычайны квазібіялагічны робат, створаны сусветам? Але не… Дакладна — не! У гэтым выпадку падобныя меркаванні нават не з’яўляліся б у маёй галаве, якую цяпер ацяў моцны нясцерпны боль.


Чамусьці ўзгадваюцца творы Іллі Сіна… Рука, штурхануўшы пляшку з-пад гарэлкі, цягнецца да новай дозы амфітаміну (усё мацнейшае, да жалю, ужо сончылася, нават чарадзейныя касякі з папараць-кветкі)… Настрой паляпшаецца, узгадываюцца вершы Сыса. Я пераканаўча ўпэўніваюся, што, як усе людзі, з’яўляюся сусветам. Разгарнуўшы нататнік, я запісаў падзеі сёння. Каб не забыцца на дзень, датаваў бягучы допіс 30-м лютага. Гэта вельмі істотна, бо гэны дзень увойдзе ў гісторыю майго жыцця, майго сусвету…


Калі я прачнуўся, вакол знаходзіліся родныя мядсёстрачкі-бландынкі. Гэта быў мой альма-матэр — РКПБ (не партыя — дзякуй Богу, пакуль беспартыйны — абрэвіятура азначае Рэспубліканскаю Клінічную Псіхіатрычную  Бальніцу). Сюды лёхка трапіць на васемнаццатым аўтобусе, ці, як я, — праз перадоз ды псіхічныя захворванні. Галоўнае — ўзяць нататнік, каб запісаць усе разважанні.

LinkLeave a comment

(no subject) [Jan. 31st, 2008|10:46 pm]

xbopbi
[Tags|, , , ]
[Current Location |Ліда? Менск? Могілкі?]
[Current Music |Partyzone - Сьмерці няма]

Вось прыехаў я ў Ліду... Гляджу — а тут — ВАХ! — спраўдзілася мая мара: нехта добры (падзяка яму і паклон!) па майму пляну пабудаваў тут кальцавое метро, якое злучуе ўсе раёны гораду! НАРЭШЦЕ! Так добра цяпер! я проста катаюся — не магу нарадавацца! За якіясь 10 хвілін увесь горад можна аб'ехаць! Гэта проста цудоўна! Канешне, тут , як ва ўсім, што будуецца ў нашым грамадзтве апошнім часам, ёсьць свае недарэчнасьці: ну, напрыклад, пакуль што ва ўсім лідзкім метрапалітэне толькі адна станцая метро, але гэта ж, відавочна, дробязь.

'шчэ ё адхіленьня ад майго пляну: метро нешта не бачыць мой сябар. Гэта дзіўна, бо я меўся метрапалітэн дляўсіхбачным будаваць, с тэлепартацыяй адразу з Менску ў лідзкі філіял Рэспубліканскай Клінічнай Псіх. Больніцы (больш вядомы як сутарэньні Астроўлі)...


О! толькі што стала вядома, што нашыя новыя клінічныя лекі:

робяць уяўныя метро-цягнікі яўнымі і бачнымі!


ЗЫ Гэтыя шырока вядомыя у вузкіх колах колы пад кодавай назвай "Аскарбінкі" заставілі мяне нядаўна задумацца... над жыцьцём.. над рэчаіснасьцю...
я хуценька скарыстаўся тэлепартацыяй і адчуў моц менскай зямлі, прыпаў на яе... раптам апынуўся ў труне.. (як так сталася?)... потым труна зьнікла, збоку мільгатнула сьвятло... затым навакольны Менсктаксама  зьнік...

Я зноў у Лідзе, толькі не памятаю, як вярнуўся, але гэта, відавочна, дробязь...

"Жыцьцё – вялікая мана.

І толькі сьмерць яе пазнаньне."

© Анатоль Сыс

Link47 comments|Leave a comment

*** [Jan. 4th, 2008|07:54 pm]

spadar_bielarus
Ляжу ў гэтак роднай пасьцелі,
ў палаце на трэцім паверсе,
гляджу я на дожджык, што сее,
на глебу, што недзе уверсе,
праехаў нядова аўтобус,
кірунак ўсё той-жа: НАВІНКІ,
крычыць са старонкі штось Глобус,
ад думак лятаюць ільдзінкі,
на сьценах адбіткі сьняданку,
абедні цяперай ня будзе,
бо моцна ірве каляжанку,
ляжыць, бач, у чорнаму брудзе,
прыбітая к небу залевай,
нібыта да крыжа цьвікамі,
травою апетая, глебай,
абвітая ўся цягнікамі,
бо ўчора пусьцілі трамваі
марштурам "Бальніца - Зялёнка",
ні рэйкаў ня бачна, ні краю,
вісіць зь неба дрэўца, бы гронка -
дый годзе, а руху ня чутна,
хіба што аўтобус праедзе,
ды бачна яго надта мутна,
нібыта па г’рэлцы на сьнезе,
у чэрвень на Лошыцы пітай
паміж берагоў дый на лёдзе,
а твар пасьля быццам разьбіты,
халодна тады на марозе,
праехаў аўтобус зялёны
ў кірунку, Навінкам зваротным,
а зь неба да глебы - балёны,
а неба стаецца звыродным,
із глебы дажджу не прымае,
сьціхае залева і ўверсе,
а я ўсё ляжу і чакаю
ў палаце на трэцім паверсе.
Link1 comment|Leave a comment

Гэта мы! [Nov. 8th, 2007|03:55 pm]

valodsviet
[Tags|]

ЭЭЭЭЭХХХХХХХ
Зайшоў я сюды павітаць шаноўнае спадарства...
Хачу я сказаць ВЯЛІКІ дзякуй сваім калегам, што яны стварылі-такі на ЖЧ гэнтую суполку, парадавалі мяне, дзеда)
Але я пабачыў пакуль адзін недахоп. Нешта мала людзей. Карацей, трэба забацаць які небудзь уводны цікавы (экскурсійны) пост і пачынаць заклікаць людзей. Безумоўна, сярод навічкоў знойдуцца і больш таленавітыя за нас. Бо трэ пачынаць думаць аб тым каб шукаць пераемнікаў)))
Link1 comment|Leave a comment

Навінкі! Навінкі! крутыя вечарынкі! [Oct. 29th, 2007|11:54 pm]

xbopbi
Навінкі! Навінкі!
крутыя вечарынкі!
вясёлыя карцінкі!
у палатах ёсьць святло!

Навінкі! Навінкі!
якія там дажджынкі!?
нам толькі б у Навінкі
хутчэй патрапіць, yo!:)

Навінкі! НАВІНКІІІІІ!!!
мядсёстрычкі-бляндынкі!
у гэтыя Навінкі мы ўсе паедзем зноў!
Link1 comment|Leave a comment

Першы запіс... :) [Oct. 29th, 2007|11:16 pm]

spadar_bielarus
Вітаем шаноўнае спадарства ў гэтак дарагой нашаму вар’яцкаму сэрцу суполцы! :)
Яна цалкам прысьвечаная нашай альма-матэр, нашым дарагім Навінкам.
Гэта і 18-ты аўтобус, і румачная ў прыбіральні на другім паверсе, і трактар, і трамвай, і матэрыялізацыя цыгарэт і запалак па патрэбе, і хаваньне ў высознай траве ад дакторак, і невядомая магілка, і бясконцая колькасьць ідэй, народжаных падчас шпацыроў.
Менавіта адтуль пайшоў такі выбітны палітычны рух нашага часу, як Бульбяны Інтэрнацыянал.
НЯХАЙ ЖЫВЕ


Слава сусьветнаму вар’яцтву! :)

Краіна павінная ведаць сваіх гэрояў! )
Link1 comment|Leave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]